Гражданско-патриотическое воспитание

Легенда " Адкуль пайшли беларусы"":

Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стояла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася – дзе вада, дзе зямля.

А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і звяры, і рыба, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака.
Па некаторым часе гэты жыхар стаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў. Той у гэты час быў на палешні (паляванні), і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.
Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палешні. А браты яму кажуць: – Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён адказаў сваіх сабак, дык яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго – у правы бок, а другога – у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе.
Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзвух птушак, прыляцеўшых адну з паўднёвага мора, другую з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, ды і кажыць адной сабаке: – Бяры!
Пусціў другую на захад і кажа другой: – Хапай!
Як паляцелі тыя птушкі: адна ў адзін бок, другая ў другі… Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася… Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок – Дняпро.
Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады…
У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя пляменні пад прозвічамБЕЛАРУСЫ. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеяць.

 В соответствии со статьей 19 Конституции Республики Беларусь Государственный флаг, Государственный герб и Государственный гимн являются символами государственного суверенитета республики. Государственные символы Республики Беларусь прошли долгий путь становления, развития и утверждения. В них бережно сохранены черты, отражающие мирные, созидательные цели белорусского народа и государства. Герб, флаг и гимн – главные символы независимости, передающие историко-культурное наследие нашего народа, подчеркивающие национальный дух и достоинство белорусских граждан.

 

Государственный флаг Республики Беларусь

           Государственный флаг – это история и сегодняшний день народа. Во все времена люди ценили флаг государства, бережно сохраняли, верили в его славу, присягали на верность. Флаг Республики Беларусь представляет собой прямоугольное полотнище из двух полос: верхней – красного цвета и нижней – зеленого. Наш флаг имеет три цвета: красный, зеленый и белый. Красный цвет – с древних времен служит знаком Солнца, символизирует кровные узы, братство, борьбу за правое дело. Он означает высокое предназначение в судьбе и победу. Зеленый цвет – цвет Природы. Это цвет урожайных полей, досмотренных трудолюбивыми руками хлеборобов, лугов и лесов, которые издавна занимали основную территорию нашей страны. Зеленый цвет – цвет добра, роста, развития, благополучия и мира. Белый цвет – это цвет свободы. Недаром название нашей страны – Беларусь – связано с неугасимой волей народа к свободе. Вместе с тем белый цвет – это цвет нравственной чистоты и мудрости. На белый цвет наложен белорусский национальный орнамент, который объединяет красный и зеленый цвета в графический рисунок, наполненный высоким смыслом. Белорусский орнамент символизирует древнюю культуру народа, духовное богатство, единство.

          2 июля 2013 года состоялось торжественное открытие Площади флага в столице Беларуси – городе Минске.

 

Государственный герб Республики Беларусь

           Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь. В нем запечатлены основные национальные духовные ценности белорусов: гражданское единство, труд, стремление к совершенствованию свой личности и всего общества, миролюбие и одновременно готовность постоять за свою свободу и суверенность. Государственный герб Беларуси представляет собой серебряное поле, в котором размещен зеленый контур государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная звезда. Поле обрамлено венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании герба начертано в две строки золотом «Республика Беларусь». Зеленый контур – территория Республики Беларусь, какой она запечатлена на географической карте. Зеленый контур – в золотых лучах восходящего солнца. Эта символика довольно проста: все свои помыслы граждане устремляют к Отечеству – это наша земля. Венок из колосьев, переплетающийся цветками клевера и льна, – это символ памяти и нерасторжимой связи современников с предками. Клевер – символ связи с созидательным миром животных, для которых клевер – лучший корм. Лен – это хлопок севера, лен – символ преобразующей мощи труда, знак добра и достатка. Ниже контура границы Республики Беларусь помещен земной шар с восходящим над ним солнцем и золотыми лучами. Изображение земли и восходящего солнца – это два слоя символов жизни: Земля – основа всего живого, Солнце – источник жизни. Земной шар – это знак того, что Беларусь, являясь частью цивилизации, воспринимает все народы Земли как равноправных друзей и партнеров, готова с ними дружить и торговать. Земля в лучах солнца – вера в вечность жизни. Единение Земли и Солнца – главный знак жизни. Красная звезда – пятиконечная звезда – символ человека и человечества, знак мужества и высоких помыслов. Пять лучей символизируют связь, дружбу людей всех пяти континентов Земли. Это подчеркивает дружелюбный характер нашего народа.

 

Государственный гимн Республики Беларусь

       Новая редакция гимна была принята в 2002 году. В Беларуси был объявлен конкурс на лучшую музыку и слова гимна. Музыки лучше, чем музыка для Гимна БССР, которую сочинил Нестор Федорович Соколовский, не было представлено. Музыка символизирует преемственность исторических традиций белорусского народа. Автором текста гимна стал поэт лирик Владимир Иванович Каризна. В гимне были использованы фрагменты прежнего текста, написанного поэтом Михаилом Климковичем. В нем отражены новые политические, экономические и социальные условия развития Республики Беларусь как суверенной, миролюбивой страны, подчеркивающие патриотизм и трудолюбие граждан, дружеские отношения между представителями всех национальностей в нашей стране.           

Гро́дненская о́бласть (белор. Гродзенская вобласць) — область на северо-западе Республики Беларусь, граничит  с Польшей и Литвой.

Центр области - г. Гродно (население 309 тыс. человек). В составе области 17 районов, 194 сельских Советов, 12 городов, в том числе 6 областного подчинения, 21 поселок городского типа. Здесь проживает 11,7% населения страны.

Город Гродно — административный центр и крупнейший город Гродненской области. Он расположен на реке Неман. В историческом центре на правом берегу реки расположены два замка, много культовых сооружений, в том числе Борисоглебская (Коложская) православная церковь, датируемая XII веком, вторая по старшинству в стране.

Область образована 20 сентября 1944 года. Площадь ее составляет 25,1 тыс. км., население 1 млн. 184 тыс. человек. Наибольшая протяженность с запада на восток – 213 км, с севера на юг – 247 км. Поверхность области преимущественно равнинная, в центральной ее части находится Неманская низина. Имеются маренные возвышенности – Гродненская, Волковысская, Слонимская, Новогрудская и Ошмянская.

А ещё она славится известными жителями и и уроженцами:

Вот такая она славная, наша Гродненщина!

У разнастайных стылях беларускіх цэркваў, замкаў, палацаў і крэпасцей адлюстраваны ўплыў як усходняй, так і заходняй культуры

 праз стагоддзі

Нягледзячы на складаную  гісторыю, поўную войнаў і разбурэнняў, многія архітэктурныя каштоўнасці Беларусі захаваліся.

Найбольш старадаўнія збудаванні ў Беларусі адносяць да сярэдневякоўя.

Розныя напрамкі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрна і эклектыкі.

Архітэктура Брэсцкай вобласці

Брэсцкая крэпасць, пабудаваная ў 30-я гг. XIX стагоддзя, – галоўная архітэктурная славутасць Брэста.

Акрамя таго, у горадзе шмат цікавых помнікаў архітэктуры, сярод якіх:

  • Сімяонаўская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1865) 
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму (1856) 
  • Чыгуначны вакзал, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1886)

Сярод архітэктурных помнікаў, якія захаваліся ў Брэсцкай вобласці:

  • Камянецкая вежа (Белая вежа), помнік абарончага дойлідства (XIII)
  • Касцёл Карла Барамеуша ў г. Пінску, помнік архітэктуры барока (XVIII) 
  • Палац Бутрымовіча ў г. Пінску, помнік архітэктуры позняга барока (1784–90) 
  • Палацавы комплекс у г.п. Ружаны (XVII – XVIII) 
  • Косаўскі палац, помнік архітэктуры з элементамі класіцызму (XIX)

Архітэктура Гомельскай вобласці

Асноўная выдатная мясціна горада Гомеля - палацава-паркавы ансамбль, цэнтрам якога з'яўляецца палац Румянцавых-Паскевічаў, помнік архітэктуры класіцызму (1799–1819).

Сярод захаваных архітэктурных выдатных мясцін Гомельскай вобласці:

  • Мазырскі касцёл і манастыр бернардзінцаў, помнік архітэктуры барока (1648) 
  • Мазырскі манастыр цыстэрцыянак (1743-45) 
  • Петрыкаўская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю (2-я палавіна XIX) 
  • Чачэрская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (2-я палавіна XVIII)

Архітэктура Гродзенскай вобласці

Сярод унікальных архітэктурных помнікаў Гродна:

У Гродзенскай вобласці захаваліся старадаўнія замкі. Самыя вядомыя з іх:

  • Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – адзін з самых вядомых замкаў Беларусі, выдатны ўзор абарончага дойлідства  (XVI) 
  • Лідскі замак (XIV – XV)

У ліку культавых помнікаў:

Архітэктура Мінска і Мінскай вобласці

Горад Мінск у гады Другой Сусветнай вайны быў разбураны практычна поўнасцю. Але і тут захаваліся і былі адноўлены ў пасляваенны перыяд цікавыя помнікі архітэктуры, сярод якіх:

  • Петрапаўлаўская царква, помнік архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока (1612–1620) 
  • Архікафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі (2-я палавіна XVII – пачатак XVIII) 
  • Царква Аляксандра Неўскага, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю (1898) 
  • Кальварыйскі касцёл, помнік архітэктуры неаготыкі (XIX) 
  • Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрна (1908–1910)

Асноўнымі выдатнымі мясцінамі Мінскай вобласці з'яўляюцца архітэктурныя помнікі Нясвіжа, сярод якіх:

Сярод вядомых архітэктурных помнікаў рэгіёну:

  • Касцёл бернардзінцаў у Будславе (Мядзельскі раён), помнік архітэктуры барока (XVIII) 
  • Уваскрасенскі сабор у Барысаве, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1874) 
  • Спаса-Праабражэнская царква ў г.Заслаўе (2-я палавіна XVI – пачатак XVII)

Архітэктура Магілёўскай вобласці

Сярод захаваных архітэктурных помнікаў старадаўняга беларускага горада Магілёва:

Магілёўскай вобласці:

  • Шклоўская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (канец XVIII) 
  • Праабражэнская царква ў Шклове, помнік архітэктуры неарускага стылю (пачатак XX) 
  • Свята-Троіцкая царква ў Быхаве, помнік драўлянага дойлідства (сярэдзіна XIX) 
  • Сінагога ў Быхаве, помнік архітэктуры позняга рэнесанса (сярэдзіна XVII) 
  • Бабруйская крэпасць, помнік абарончай архітэктуры (1-я палавіна XIX) 
  • Быхаўскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры (канец XVI – пачатак XVII) 
  • Палац у Жылічах (Кіраўскі раён), помнік архітэктуры класіцызму (1830-я гады)

Архітэктура Віцебскай вобласці

Цэрквы і касцёлы Віцебскай вобласці адлюстроўваюць розныя стылі храмавай архітэктуры. У Віцебску захаваліся:

  • Благавешчанская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (сярэдзіна XII) 
  • Казанская царква, помнік архітэктуры з элементамі барока і ранняга класіцызму (1760) 
  • Варварынскі касцёл, помнік архітэктуры неараманскага стылю (1785)

У беларускім горадзе Полацку захаваліся старажытныя архітэктурныя выдатныя мясціны:

  • Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI – XVIII стст. З'яўляецца адным з трох старажытнарускіх храмаў, прысвечаных Святой Сафіі, – два іншыя знаходзяцца ў Кіеве і Ноўгарадзе 
  • Спаса-Ефрасіннеўская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (1152–61).  На ее сценах і калонах захаваліся унікальныя старадаўнія фрэскі

Арыгінальныя помнікі храмавай архітэктуры Віцебскай вобласці:

Па матэрыялах сайта: http://www.belarus.by

  • Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў в.Камаі (Пастаўскі раён), помнік, які спалучае прыёмы і формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесанса (1603-06) 
  • Храм у в.Сар'я (Верхнядзвінскі раён), помнік архітэктуры неаготыкі (1852–57)

Беларускі народны каляндар

   Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. У іх прасочваюцца напластаванні розных эпох – ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндарная абраднасць нашых продкаў мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.

 У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.  

Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі «пасля поўні», як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня).

У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой – Каляды, вясной – Вялікдзень, летам – Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню – Дзяды, Пакровы.

Студзень  Люты  Сакавік  Красавік  Май  Чэрвень Лiпень  Жнівень  Верасень  Кастрычнік  Лістапад Снежань

 Народныя беларускiя святы 

 

Сёння ты даведаешься, якiя святы былi у нашiх продкаў

 

             1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня) 

 Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму  году. 

 Калядныя святы пачыналіся з дня Божага  Нараджэння — Раства. Калі першая зорка  з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол,  засланы белым абрусам, пад які клалі сена.  Стравы на стале былі посныя, абавязкова  варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку  i памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня  па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і   дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

    Грамніцы — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета.

 Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля  гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве  ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся  ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў»  хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі  на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі  ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

 Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць  зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка.  Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным  прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты  тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях,  коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй  узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым    даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні. 

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята.

 Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і  спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі  карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас  спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты  падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў,  кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй  выклікаць надыход вясны. 

 

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва".

Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца.

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п. 7 красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) 

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу. Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары. Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках. 

9. Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень.

 Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай  традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома  пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія  Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва  ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся  трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзеньпаходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

11. Юр'я.

Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі).

Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага  календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых  дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У  хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага  бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму  боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў  сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як  лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е  сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць  свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і  першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха.

 Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце.  Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Некалі даўно маладыя дзяўчаты з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле.

 У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно  з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных  сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана  прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага  свята засталася некранутай да нашых дзён.  Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы,  ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго  дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі.

 Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў,  звязанае з апошнімі момантамі жніва.  Суправаджалася народнымі абрадамі, танцамі,  песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і  заадно прасілі даць урадлівасць і налета. Дажаўшы  жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі  пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі  сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі. Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей. У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы.

 Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14)  кастрычніка— царкоўнае тлумачэнне  літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай  Маці; у народнай трактоўцы паняцце  атрымала больш шырокі сэнс,  ахопліваючы самыя розныя прыкметы  прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю  жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду  лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской,  дрэва карой, птаху пяром, дзеўку  чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.  

 16. Дзяды.

Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»).

 Уславянскай міфалогіі «дзядамі» таксама  называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды  адзначаюцца некалькі разоў на год:  масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія),  пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія  Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая  вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў  лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні  (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.). У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.

 Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). 

  На гэтае свята адбываліся сапраўдныя  тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.  Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія  былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага  месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

Государственные праздники Беларуси. 


Государственный праздник - это праздник, установленный в Республике Беларусь в ознаменование события, имеющего особое историческое либо общественно-политическое значение для Республики Беларусь, оказавшего существенное влияние на развитие белорусского государства и общества.
Государственные праздники в Беларуси установлены согласно Указу Президента Республики Беларусь от 26 марта 1998 г. № 157 "О государственных праздниках, праздничных днях и памятных датах в Республике Беларусь"
В Республике Беларусь отмечаются следующие государственные праздники:
День Конституции Республики Беларусь -15 марта
День единения народов Беларуси и России - 2 апреля
День Победы - 9 мая
День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь - второе воскресенье мая
День Независимости Республики Беларусь (День Республики) - 3 июля

День Народного Единства - 17 сентября